У Мінску 26 красавіка ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. Традыцыйная цырымонія ў дзень 34-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшла ў сталічным парку Дружбы народаў. Кветкі да мемарыяла ўсклалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінгарвыканкама.