Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ: возера Спораўскае

БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ: возера Спораўскае

БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ: возера Спораўскае
14 Крс 2020

Адно з самых прыгожых на Брэстчыне і ва ўсёй Беларусі – возера Спораўскае – знаходзіцца на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў. Акрамя таго, яно размешчана на тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі", які мае міжнародны статус Рамсарскага ўгоддзя і вядомы дзякуючы штогадоваму чэмпіянату па ручным сенакашэнні нізінных балот "Спораўскія сенакосы".

Плошча Спораўскага возера– больш за 11 км². Яно ўтварае адзіны прыродны комплекс з балотамі заказніка і ракой Ясельдай – прытокам Прыпяці. Таму мясцовая прыбярэжная і водная фаўна ўражвае разнастайнасцю: усяго тут налічваецца 20 відаў млекакормячых, 6 відаў рэптылій, 8 відаў амфібій і 112 відаў птушак (17 занесены ў Чырвоную кнігу)! Акваторыю возера насяляюць такія тыповыя для нізінных тэрыторый віды, як мышалоў балотны, драч, вялікі бугай, журавель, змеяед і вяртлявая чарацянка. Менавіта возера Спораўскае – буйнейшае ў Еўропе месца пражывання гэтай рэдкай пеўчай птушкі.

Адно з самых прыгожых на Брэстчыне і ва ўсёй Беларусі – возера Спораўскае – знаходзіцца на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў. Акрамя таго, яно размешчана на тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі", які мае міжнародны статус Рамсарскага ўгоддзя і вядомы дзякуючы штогадоваму чэмпіянату па ручным сенакашэнні нізінных балот "Спораўскія сенакосы".
 
Плошча Спораўскага возера – больш за 11 км². Яно ўтварае адзіны прыродны комплекс з балотамі заказніка і ракой Ясельдай – прытокам Прыпяці. Таму мясцовая прыбярэжная і водная фаўна ўражвае разнастайнасцю: усяго тут налічваецца 20 відаў млекакормячых, 6 відаў рэптылій, 8 відаў амфібій і 112 відаў птушак (17 занесены ў Чырвоную кнігу)! Акваторыю возера насяляюць такія тыповыя для нізінных тэрыторый віды, як мышалоў балотны, драч, вялікі бугай, журавель, змеяед і вяртлявая чарацянка. Менавіта возера Спораўскае – буйнейшае ў Еўропе месца пражывання гэтай рэдкай пеўчай птушкі.
Акваторыя возера Спораўскае
Веснавы вечар на возеры Спораўскае
Веснавы вечар на возеры Спораўскае
Веснавы вечар на возеры Спораўскае
БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ: возера Спораўскае
Папярэдняя       1 2 3