Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага: праваслаўныя вернікі адзначылі Вялікдзень

Светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага: праваслаўныя вернікі адзначылі Вялікдзень

Светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага: праваслаўныя вернікі адзначылі Вялікдзень
19 Крс 2020

"Хрыстос Уваскрэс" – добрая вестка аб цудоўным уваскрэсенні Ісуса Хрыста абляцела 19 красавіка праваслаўны свет. Святкаванне пачалося напярэдадні ў Вялікую суботу, калі ў храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь. З-за пандэміі каранавіруса ўпершыню гэта адбылося ў прысутнасці толькі невялікай колькасці свяшчэннаслужыцеляў і мясцовых прыхаджан. Шматлікія паломнікі засталіся дома, але мільёны вернікаў назіралі за цудам у прамым эфіры. Апоўначы ў праваслаўных храмах больш як 60 краін, у тым ліку ў беларускіх, пачаліся ўрачыстыя літургіі. У сувязі з уведзенымі мерамі засцярогі яны праходзілі пры зачыненых дзвярах і захаванні дыстанцыі, многія прыхаджане размясціліся на адкрытым паветры.

Напярэдадні галоўных урачыстасцей Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў вернікаў па магчымасці ўстрымацца ад наведвання цэркваў у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, адзначыўшы, што гэта было сапраўды складанае рашэнне. Аднак "асвячэнне кулічоў – гэта абрад, гэта другараднае, жыццё чалавека намнога даражэй". "Кулічы і пасхі будуць асвячацца на вуліцы, за межамі храмаў. Мы заклікаем усіх у гэтыя дні маліцца дома. Тым больш што богаслужэнні будуць трансліравацца на тэлеканалах", – падкрэсліў мітрапаліт Павел.

У традыцыйным Велікодным пасланні кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы таксама заклікаў прыхаджан аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму. "Будзем імкнуцца жыць так, каб быць для нашых блізкіх прыкладам вытрымкі і разважлівасці, стаўпамі веры ў Бога і вернасці Святой Царкве Хрыстовай, праяўляючы да людзей, якія нас акружаюць, спагадлівасць, велікадушнасць і братэрскую любоў".

Святочныя богаслужэнні ў беларускіх храмах пачаліся апоўначы. Галоўная літургія адбылася ў мінскім Святадухаўскім кафедральным саборы і трансліравалася ў прамым эфіры. Анлайн можна было паглядзець велікодныя службы і ў іншых сталічных прыходах – храме абраза Божай Маці "Усецарыца" і Елісавецінскім жаночым манастыры, Свята-Петра-Паўлаўскім саборы.

Далучыўся да святкавання Вялікадня і кіраўнік дзяржавы. У гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ў Свята-Благавешчанскім Лядзенскім храме, які знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў Смалявіцкім раёне. Напярэдадні ў сваім пасланні беларускім вернікам ён адзначыў, што "свята Вялікадня – крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Ён сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць".

Як беларускія вернікі святкавалі Вялікдзень-2020 – у рэпартажы з розных рэгіёнаў краіны.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Лядзенскага храма
Лукашэнка запаліў велікодную свечку ў Свята-Благавешчанскім храме ў Малых Лядах
Аляксандру Лукашэнку ўручылі копію цудатворнага візантыйскага абраза "Заступніца"
Прэзідэнт перадаў храму абраз "Уваскрэсенне Хрыстова. Анёл ля Труны Гасподняй"
У Свята-Благавешчанскім храме ў Малых Лядах
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная