Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ПРЫРОДНАЕ БАГАЦЦЕ БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік "Налібоцкі"

ПРЫРОДНАЕ БАГАЦЦЕ БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік "Налібоцкі"

ПРЫРОДНАЕ БАГАЦЦЕ БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік
9 Крс 2020

Унікальны прыродны ландшафт – некранутыя лясы і непраходныя балоты, пятляючая рака Іслач і адасобленае возера Кромань скарбы рэспубліканскага заказніка "Налібоцкі". Ён знаходзіцца ўсяго за 65 км ад Мінска на тэрыторыі старажытнай Налібоцкай пушчы – аднаго з буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы. Яго плошча складае амаль 86 тыс. га і ахоплівае Валожынскі, Стаўбцоўскі, Іўеўскі і Навагрудскі раёны. З-за асаблівага статусу тут абмежавана любая гаспадарчая дзейнасць, аднак уезд адкрыты для падарожнікаў на веласіпедах і легкавых аўтамабілях.

Большую частку тэрыторыі (89,9%) Налібоцкага заказніка займаюць лясы, яшчэ 10% – сельскагаспадарчыя землі, астатняя плошча размеркавана паміж антрапагеннымі, урбанізаванымі і індустрыяльнымі тэрыторыямі (каля 0,1%). Тут працякаюць рэкі Заходняя Бярэзіна, Уса, Іслач і іх асноўныя прытокі – Волма, Волка, Сівічанка, Ізледзь. Любімым месцам турыстаў і аматараў рыбалкі з'яўляецца адзінае возера – Кромань (плошча 0,92 кв. км), у якім водзяцца акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыбы.

Дзякуючы сваёй біяразнастайнасці "Налібоцкі" атрымаў міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. Флора заказніка налічвае 917 відаў раслін, чвэрць з якіх – лекавыя, многія знаходзяцца пад аховай і ўнесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Увагу гасцей прыцягвае багацце грыбоў і ягад, а таксама квітнеючыя расліны – лілея кучаравістая, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская. Напрыклад, чарамша, больш вядомая як мядзведжая цыбуля, у маі ўтварае сапраўдны дыван з белых кветак!

Сёння на тэрыторыі заказніка жыве 51 від рэдкіх жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу краіны, а таксама шмат птушак, якія маюць агульнаеўрапейскую прыродаахоўную значнасць. На тэрыторыі, якая афіцыйна атрымала статус важнай для птушак, пражываюць вялікі бугай, чорны бусел, шэры журавель, барадатая няясыць, пугач, звычайны зімародак, дупель... І менавіта тут у нашы дні можна ўбачыць такіх жывёл з Чырвонай кнігі Еўропы, як зубр, барсук, рысь, мядзведзь і арэшнікавая соня.

Дзіўны свет ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" – у фотаальбоме!

На здымку: Сябрынскае вадасховішча з вышыні

Казулі ля вадапою
Ландшафтны заказнік "Налібоцкі"
Зубры – адзін з сімвалаў заказніка "Налібоцкі"
Вечар у ландшафтным заказніку "Налібоцкі"
Папярэдняя       1 2 3 4