Калектыў ААТ "Віцязь" далучыўся да дабрачыннага марафону дапамогі медыкам. 23 красавіка на прадпрыемстве перадалі першую партыю бытавой і медыцынскай тэхнікі гарадскім медустановам. Дабрачынная акцыя стартавала на гэтым тыдні. Літаральна за некалькі дзён была сабрана сума, неабходная для набыцця 15 ЗВЧ-печаў і 5 тэрмастатаў, якія прызначаны для атрымання і падтрымання ўнутры рабочай камеры стабільнай тэмпературы, неабходнай для правядзення бактэрыялагічных, мікрабіялагічных, санітарна-біялагічных, вірусалагічных і біяхімічных даследаванняў. Бытавая тэхніка паступіць у бальніцы горада, а тэрмастаты размеркаваны паміж лабараторыямі з найбольшай нагрузкай, дзе вядзецца дыягностыка каранавірусной інфекцыі. Тры тэрмастаты перададуць у лабараторыю інфекцыйнай бальніцы і па адным - у лабараторыі абласнога цэнтра гігіены і цэнтра дэрматалогіі і касметалогіі, якія цяпер працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме.