Ваеннаслужачыя 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады 22 красавіка арганізавалі флэш-моб у падтрымку медыцынскіх работнікаў.
На пляц воінскай часці выйшла практычна ўся брыгада. Ваеннаслужачыя сталі такім чынам, каб з вышыні чыталася фраза #ДЗЯКУЙ ДОКТАР. Потым разгарнулі і пранеслі вялікае палотнішча нацыянальнага сцяга Беларусі. Усё дзейства здымалі на квадракоптар. Затым відэа зманціравалі, каб медыцынскія работнікі змаглі ўбачыць яго на YouTube.