Дабрачынную акцыю правяло таварыства "Карытас"
16 Крс 2020
Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" прывезлі для пастаяльцаў цэнтраў часовага знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства ў Бабруйску і Мінску гуманітарную дапамогу - каля 1,5 тыс. сухіх пайкоў, цукар, чай, велікодныя кулічы і шматразовыя ахоўныя маскі. Акрамя гэтага "Карытас" перадало ўрачам Калодзішчанскай паліклінікі 150 шматразовых масак, вырабленых валанцёрамі.