Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын падтрымалі медыкаў. Яны набылі 180 прадуктовых набораў для супрацоўнікаў інфекцыйнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы. У складзе набору: чай, кава, ласункі, кансервы, велікодны куліч. Напярэдадні прадуктовыя наборы жанчыны даставілі на кругласутачныя пасты, арганізаваныя ў туберкулёзным і скурна-венералагічным дыспансерах.