Дабрачынная акцыя РГА "Белая Русь" па падтрымцы медработнікаў стартавала 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці.
На яе першым этапе Магілёўскай абласной бальніцы №1 перададзена больш за Br4 тыс. на закупку хірургічных камплектаў. Гэтыя дадатковыя сродкі аховы здароўя стануць неад'емным элементам экіпіроўкі медыцынскіх работнікаў пры кантакце з носьбітамі каранавіруснай інфекцыі і пацыентамі, якія знаходзяцца на стацыянарным назіранні пасля кантакту з заражанымі.