Нацыянальная бібліятэка Беларусі запусціла на сваім будынку бягучы радок са словамі падтрымкі італьянскаму народу ў знак салідарнасці ў барацьбе з каранавірусам. На знадворным электронным светлавым табло з'явіўся сцяг Італіі і графічны малюнак "Беларусь салідарная з італьянскім народам".