Беларусь, як і многія краіны свету, выказвае сёння ўдзячнасць урачам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, санітарам, вадзіцелям "Хуткай дапамогі" – усім тым, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на рабоце, ратуючы жыцці, дапамагаючы вылечыцца і клапоцячыся аб здароўі сваіх пацыентаў. З'явілася шмат ініцыятыў, калі неабыякавыя падтрымліваюць медыкаў – адпраўляюць сродкі аховы, гатуюць абеды, дапамагаюць родным ізаляваных урачоў, робяць сюрпрызы да свят.
І, вядома, па ўсёй краіне людзі шлюць словы ўдзячнасці – анлайн, выкарыстоўваючы рэкламныя шчыты і гарадскія мультымедыя-экраны, з дапамогай флэш-мобаў, акцый... Буйнейшая маладзёжная арганізацыя Беларусі і "Белпошта" запусцілі марафон "#ДзякуйМедыкам", у рамках якога кожны жадаючы можа адправіць паштоўку са словамі падтрымкі і ўдзячнасці любому медыцынскаму работніку.
Як беларусы дзякуюць і падтрымліваюць медыкаў краіны і свету – у сюжэтах нашых карэспандэнтаў.