Увесь наземны транспарт Мінска штодзень апрацоўваецца, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыі. Усе аўтобусы, тралейбусы і трамваі, якія вяртаюцца з лініі, у абавязковым парадку праходзяць спецыяльную апрацоўку. Яна ўключае ў сябе мыццё машыны звонку, сухое і вільготнае прыбіранне салона, таксама аэразольную апрацоўку мыйнымі і дэзынфіцыруючымі сродкамі.