У Віцебску пацыентаў з абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы возяць для тамаграфіі ў дыягнастычны цэнтр у ізаляваных капсулах. Хворыя знаходзяцца ў цэнтры каля дзесяці мінут, затым іх вязуць назад. Пацыентаў суправаджаюць медыкі ў ахоўных касцюмах, акулярах і рэспіратарах.