Віцебскае ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй" пачало вырабляць ахоўныя экраны для медыкаў.
На мінулым тыдні спецыялісты вырабілі некалькі прататыпаў. Іх аддалі на тэсціраванне віцебскім медыкам. Пасля заўваг медработнікаў канструкцыю дапрацавалі і пачалі выпускаць.