Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 24 сакавіка наведаў прадпрыемства "Ізатоп" у Старобіне. Тут выпускаюць рэспіратары другога класа абароны з фільтравалакна мелтблаўн. За месяц прадпрыемства можа вырабіць каля 100 тыс. адзінак, але цяпер устанаўліваецца дадатковае абсталяванне, якое дапаможа нарасціць вытворчасць да 180 тыс. рэспіратараў у месяц.