Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 75-годдзе Вялікай Перамогі: завяршаецца рэканструкцыя манумента Перамогі і знакамітай плошчы ў Мінску

75-годдзе Вялікай Перамогі: завяршаецца рэканструкцыя манумента Перамогі і знакамітай плошчы ў Мінску

75-годдзе Вялікай Перамогі: завяршаецца рэканструкцыя манумента Перамогі і знакамітай плошчы ў Мінску
13 Крс 2020

Галоўны абеліск Беларусі, візітная картка горада-героя Мінска – манумент Перамогі – паўстане абноўленым да знамянальнай даты 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За месяц да юбілейнага 9 мая рэстаўратары і будаўнікі завяршылі асноўныя работы, знялі загароджы, высадзілі маладыя елкі і зноў запалілі ля падножжа Вечны агонь. Засталіся фінальныя штрыхі.

Твор архітэктараў Георгія Заборскага і Уладзіміра Караля – манумент Перамогі вышынёй 38 м – стаў сімвалічным падарункам гораду ў 1954-м – да 10-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады чатырохвугольны абеліск, абліцаваны шэрым гранітам і ўвянчаны масіўнай выявай ордэна Перамогі, упрыгожыў плошчу і стаў адной з самых знакамітых славутых мясцін Мінска. У нашы дні тут штогод праходзяць галоўныя ўрачыстасці ў гонар Дня Перамогі. Сюды ж, каб ускласці вянкі, прыязджаюць сусветныя лідары і прадстаўнікі замежных дэлегацый.

За сваю гісторыю манумент не аднойчы рэстаўраваўся. Апошняе абнаўленне, пачатае ў жніўні 2019-га, падыходзіць да завяршэння.

Помнік мужнасці і самаадданасці не змяніўся: плошча мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і работы вяліся з улікам захавання яе першапачатковага аблічча. Аднак спецыялісты правялі дасканалую ачыстку, адрэстаўравалі пашкоджанні, апрацавалі спецыяльнымі саставамі, якія будуць абараняць абеліск ад ападкаў.

Стылабат манумента, бронзавыя герб і гарэльефы пастамента (аўтарства чатырох вядомых скульптараў Беларусі), бронзавы меч Перамогі, вянкі і іх асновы прайшлі праз беражлівае абнаўленне. І ордэн Перамогі, што вянчае абеліск, таксама будзе ярчэй ззяць пасля ачысткі, рэстаўрацыі і залачэння.

Больш заўважныя змяненні адбыліся ў падземнай галерэі. Тут адрэстаўраваны ўсе элементы, у тым ліку вянок Славы з літога вітражнага шкла і насценныя надпісы, якія кранаюць да слёз… Пры гэтым з’явіліся і навацыі. Мемарыяльную залу ў гонар загінулых за вызваленне Беларусі ўпрыгожыла асаблівая падсветка і – упершыню! – з’явіліся сучасныя візуальныя сродкі. З гістарычнай хронікай цяпер можна азнаёміцца не адыходзячы ад помніка. На вялікім мультымедыйным экране транслююцца кадры ваеннай хронікі, краявіды Мінска, іншыя выявы. На ўваходах у залу – інфармацыйныя стэнды на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія расказваюць аб трагедыі Беларусі ў гады вайны.

Акрамя таго, на сценах каля вянка Славы размешчана мастацкая галерэя з рэпрадукцыямі карцін вядомых беларускіх мастакоў на тэму вайны ("Абарона Брэсцкай крэпасці" Яўгена Зайцава, "Рубен Ібаруры пад Барысавам" Фёдара Бараноўскага, "Подзвіг сямнаццаці" Міхаіла Савіцкага і іншыя), а таксама дакументальнымі фотаздымкамі…

Плошча Перамогі ў Мінску пасля рэстаўрацыі з розных ракурсаў – у фотаальбоме.

Манумент-абеліск Перамогі пасля рэстаўрацыі
Манумент-абеліск Перамогі ў Мінску
Плошча Перамогі ў Мінску амаль гатова да адкрыцця пасля рэстаўрацыі
Бронзавыя лаўровыя вянкі па баках абеліска – сімвал 4 франтоў-вызваліцеляў
Дэкаратыўныя елкі высаджаны вакол манумента Перамогі
Папярэдняя       1 2 3      Наступная