У пунктах санітарна-каранціннага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск кругласутачна працуюць супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы і лабараторыі. Дзейнічаюць два стацыянарных пункта для пасажыраў з СНД і грамадзян іншых краін. Таксама ў час пік дадаткова могуць арганізоўваць адзін-два мабільных пункта па ўзяцці біялагічнага матэрыялу. У дзень правяраюць ад 150 да 230 чалавек у залежнасці ад пасажырапатоку.