Брастаўчане адзначылі пачатак Масленіцы. Агульнагарадской пляцоўкай свята стаў парк культуры і адпачынку Брэста. Святкаванне старажытнага славянскага звычаю пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня і прадаўжаецца тыдзень. Заканчэнне масленічнага тыдня адбудзецца 29 лютага. Кульмінацыяй стане спальванне пудзіла зімы.