У Гомелі праходзяць абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер". Удзельнічаюць 300 спартсменаў у трох узроставых групах. Па выніках абласных спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах.