У Баранавіцкім раёне 18-20 лютага прайшоў абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Для ўдзелу ў спаборніцтвах заявіліся 19 каманд – прадстаўнікі 16 раёнаў, а таксама Брэста, Баранавіч і Пінска.