Мінская міжнародная кніжная выстаўка – вяршыня выдавецкай культуры Беларусі. Такое меркаванне выказаў саветнік па культуры пасольства Ірана ў Беларусі Абалгасэм Махтарыян.
"Безумоўна, правядзенне такіх мерапрыемстваў у любой краіне накіравана на павышэнне культуры, – сказаў Абалгасэм Махтарыян. – Можна сказаць, гэта выстаўка – сапраўдны Эверэст Беларусі, які відаць адусюль".
Паводле яго слоў, на стэндзе пасольства прадстаўлены не толькі іранскія кнігі, але і элементы культуры краіны. "Цяпер у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" праходзіць выстаўка, у якой прымаюць удзел два прадстаўнікі Ірана. Палавіну твораў мы пакінулі ў галерэі, а другую частку прывезлі сюды, – адзначыў саветнік па культуры. - Мы вельмі рады ўдзельнічаць у мінскай міжнароднай выстаўцы і будзем рады бачыць усіх на нашым стэндзе".