Першымі падхапілі марафон у 2020 годзе Лельчыцы, а затым – вёска Шапуры ў Віцебскім раёне. Менавіта тут да мітынгу далучыліся ўдзельнікі інтэрнацыянальнага 55-га "Зорнага паходу". Студэнты з ВНУ Беларусі і Казахстана – БДПУ і Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М.Гумілёва (ЕНУ) – прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі: усклалі кветкі да мемарыяла і ўзялі зямлю з воінскіх пахаванняў, якую ў далейшым перададуць для змяшчэння ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.