З надыходам зімовага сезона-2019 Мінск стаў багацейшым яшчэ на адну святочную лакацыю: 21 снежня на вул. Кальварыйскай, 21 разгарнуўся калядны кірмаш. Тут можна набыць жывую елку для дома, выбраць упрыгажэнні, падарункі і сувеніры, пачаставацца стравамі розных народаў свету, паласавацца свежай выпечкай і аўтарскімі прысмакамі з гарачым кававым пуншам або глінтвейнам.
Для аматараў эфектных сэлфі і атмасферных фота арганізатары арганізавалі спецыяльную зону, дзе размясціліся калядная карусель, арт-аб'екты і, вядома, галоўны сімвал будучых свят – ёлка: дызайнерская, без адзінай іголкі, упрыгожаная шарамі і агнямі. У рамках святочнай праграмы таксама плануецца фестываль зімовых напіткаў. Кірмаш прадоўжыць работу да 15 студзеня (штодзень да 23.00).