"Сустрэчы з дзецьмі заўсёды даюць станоўчы зарад. Дзеці, якіх мы сёння павіншавалі, нягледзячы на тое што многія з іх з вельмі сур'ёзнымі дыягназамі і перанеслі або яшчэ перанясуць складаную аперацыю, не сумуюць. Яны ж дзеці і чакаюць цуду, Новага года. Вядома, яны рады Дзеду Марозу, Снягурачцы, і гэта маленькае шчасце, якое ў час акцыі "Нашы дзеці" можна прынесці, думаю, іх вельмі радуе",– адзначыў ён.
Першы віцэ-прэм'ер выказаў удзячнасць супрацоўнікам аддзялення кардыяхірургіі, адзначыўшы, што ў іх адна з самых цяжкіх, але вельмі важная і патрэбная работа. "Урад ужо зрабіў пэўныя захады, каб падтрымаць работнікаў сферы аховы здароўя. Будзе прадаўжаць і ў наступным годзе гэту работу, каб вы адчувалі аддачу ад той цяжкай працы, якой займаецеся", – сказаў Дзмітрый Крутой.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі– адносна маладая структура, ёй споўнілася 5 гадоў. "Жадаю, каб умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база, рос узровень урачоў. Вядома, хацелася б сказаць, каб было менш пацыентаў, але гэта, напэўна, немагчыма. Таму пажадаю, каб вы з усімі задачамі спраўляліся",– дадаў першы віцэ-прэм'ер.