Пераможцай дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" стала Вікі Габар з Польшчы. Юная спявачка атрымала 278 балаў ад гледачоў і журы.
Вікі Габар – 12 гадоў. Дзяўчынка нарадзілася ў Германіі, пачатковую адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі, а цяпер жыве ў Польшчы. Яе конкурсная кампазіцыя называлася "Супергерой". Асаблівасцю выканання стаў сурдапераклад песні на сцэне.