Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) стартаваў 18 лістапада ў канцэртнай зале "Віцебск". IFMC сабраў артыстаў з Беларусі, Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Расіі і Украіны. Перад адкрыццём гледачы змогуць азнаёміцца з фотапраектам Ігара Гусакова і выставай скульптур Сяргея Сотнікава. На адкрыцці госці змаглі ўбачаць легендарную "Ганну Карэніну" – пластычны спектакль без слоў у выкананні артыстаў Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Вахтангава. Рэжысёр спектакля Анжаліка Холіна прадставіла сваю трактоўку рамана.