Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Аўстрыю. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы прызямліўся ў венскім міжнародным аэрапорце Швехат.
Ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы сустракалі федэральны міністр лічбавізацыі і эканамічнай палітыкі Элізабет Удольф-Штробль, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, а таксама паслы Беларусі і Аўстрыі Алена Купчына і Алаізія Вергетэр.