Усе дамоўленасці паміж Беларуссю і Украінай будуць выконвацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
"Усё, аб чым мы дамовімся, будзе выконвацца. Хачу запэўніць, што мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці", – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Зяленскаму ад імя ўсёй беларускай дэлегацыі, адзначыўшы, што ў Жытомір увогуле прыехалі амаль паўтысячы чалавек. "На блізкую нам, можна сказаць, родную зямлю. І вы вельмі тонка прыкмецілі, правільна, што ў нас, нягледзячы на тую граніцу, якую нас набыта і прымусілі выбудаваць, паміж людзьмі няма ніякіх граніц, кардонаў. Мы сапраўды разумеем адзін аднаго. Хоць і размаўляем на розных мовах, яны блізкія і зразумелыя нашым людзям", – сказаў ён.