II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіць 3-4 кастрычніка ва ўкраінскім Жытоміры. Мерапрыемства праводзіцца ў розных фарматах. З самай раніцы ў цэнтры горада працуе выстаўка буйнагабарытнай тэхнікі, дзе прадстаўлена прадукцыя беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў - усяго 75 экспанатаў, уключаючы навінкі. Беларускі бок прадстаўлены 15 вытворцамі, украінскі - дзесяццю. Па суседстве арганізаваны кірмаш прадукцыі і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі і Украіны.