Беларускі транспартны тыдзень адкрыўся сёння ў Мінску на пляцоўцы Футбольнага манежа. Галоўнай тэмай вызначана развіццё нацыянальнай транспартна-лагістычнай сістэмы на базе інавацыйных комплексных рашэнняў.
Геаграфія ўдзельнікаў Беларускага транспартнага тыдня ахоплівае 11 краін (Аўстрыя, Арменія, Беларусь, Італія, Кітай, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Швейцарыя). Міжнародны транспартна-лагістычны форум ўключае спецыялізаваную выстаўку "Транспарт і лагістыка", а таксама агульную дзелавую праграму.
У выстаўцы прымаюць удзел больш за 70 арганізацый: транспартна-лагістычныя і экспедытарскія кампаніі, транспартна-лагістычныя цэнтры, вытворцы аўтатэхнікі, пастаўшчыкі абсталявання для аснашчэння лагістычных цэнтраў, страхавыя кампаніі, адміністрацыі марскіх партоў і ўпраўленні чыгункі з СНД, блізкага і далёкага замежжа. Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній у структуры экспазіцыі прадстаўлены калектыўны стэнд Латвіі, калектыўныя стэнды Клайпедскага порта і партовых кампаній, асацыяцыі БАМАП.
Насычаная дзелавая праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і тэматычныя мерапрыемствы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні і паслугі ў галіне транспарту і лагістыкі.
У час Беларускага транспартнага тыдня ўпершыню будуць падведзены вынікі галіновага этапу конкурсу інавацыйных праектаў Belarus ICT StatUP Award’2020.