БелАЗ запрасіў 28 верасня на цікавае і відовішчнае мерапрыемства – Дзень адкрытых дзвярэй. На выстаўцы тэхнікі было прадстаўлена каля трох з палавінай дзясяткаў машын грузападымальнасцю ад 30 т да 450 т. У іх ліку не толькі кар'ерныя самазвалы, але і экспанаты, якія працуюць у шахтах, выкарыстоўваюцца на металургічных прадпрыемствах, у аэрапортах. Найбольш уражальны экзэмпляр - самазвал вышынёй як трохпавярховы дом, у маторны адсек якога можна свабодна ўваходзіць і стаяць на ўвесь рост.