У Брэсце адзначылі Міжнародны дзень міру. Акцыя прайшла на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні.
Брэст далучыўся да гэтай акцыі ў 2012 годзе. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пасадзілі кедры на тэрыторыі вяслярнага канала, а кульмінацыяй стала запальванне агню на імправізаванай алеі міру з лампадак.
Міжнародны дзень міру адзначаюць на планеце кожны год 21 верасня. Заснаваная ў 1981 годзе ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 36/37, Генеральная асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб'явіла яго як дзень, прысвечаны ўмацаванню ідэалаў міру сярод усіх нацый і народаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні, Брэсцкае гарадское маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Спадчына", Брэсцкае абласное аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру".