Свята грэчаскай культуры "Калімера!" прайшло 21 верасня ў Верхнім горадзе. У гэты дзень каля ратушы можна было паўдзельнічаць у майстар-класах і вывучыць сіртакі (самы малады грэчаскі танец), асновы грэчаскай мовы, даведацца больш пра Грэцыю дзякуючы віктарыне. З гасцямі свята падзялілісяі рэцэптамі нацыянальных страў.