Адкрыццё помніка Льву Сапегу стала адной з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. Скульптура ўпрыгожыла гістарычны цэнтр горада.
У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, адзін з аўтараў помніка Іван Міско.