XXVI Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" прыбыла 31 жніўня ў Слонім.
Традыцыйна "Дарога да святыняў" праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Экспедыцыя з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй пачалася 28 жніўня ў Мінску. Экспедыцыя наведала шэраг раёнаў у Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях і фінішавала ў Слоніме.
Удзельнікі экспедыцыі прынялі ўдзел і ў цырымоніі адкрыцця ў Слоніме капліцы ў гонар святых Пятра і Фяўронні.