19 жніўня каля Свята-Пакроўскай царквы праходзіць экафэст "Яблычны Спас у Полацку-2019". Быў праведзены малебен з асвячэннем пладоў новага ўраджаю. Тут жа прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы розных сфер дзейнасці прынялі ўдзел у стварэнні фруктовых кампазіцый. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Полацкі райвыканкам.