Футбалісты БАТЭ прабіліся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, адолеўшы па суме дзвюх сустрэч чэмпіёна Босніі і Герцагавіны "Сараева".
Тыдзень таму ў Зеніцы барысаўчане выйгралі з лікам 2:1, а на дамашняй арэне згулялі ўнічыю 0:0. На працягу ўсёй сустрэчы госці мелі невялікую перавагу, але рэалізаваць яе не змаглі.
У барацьбе за выхад у групавы этап Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з казахстанскай камандай: сёння "Астана" выйшла ў рашаючы раўнд пасля матча з мальційскай "Валетай" – 9:1. Дарэчы, у іх першай гульні "Астана", у складзе якой выступае беларускі паўабаронца Іван Маеўскі, разграміла мальтыйцаў з лікам 5:1.