Свята эстонскай культуры прайшло на пяці пляцоўках Верхняга горада беларускай сталіцы. Нямала мінчан і гасцей горада сабраліся на канцэртную праграму, падрыхтаваную эстонскім зямляцтвам і пасольствам Эстоніі ў Беларусі.
На свяце можна было пакаштаваць стравы нацыянальнай эстонскай кухні, прыняць удзел у кулінарных майстар-класах. Увагу прыцягнула выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці Эстоніі і прадстаўнікоў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.