На базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу "Лагойск" 2-4 жніўня прайшла другая экстрэмальная гонка сезона – Bison Race. У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 2 тысячы чалавек, у тым ліку – спартсмены з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі.
Bison Race – першая ў Беларусі гонка з перашкодамі, якая праводзіцца з 2015 года. Да кожнага мерапрыемства арганізатары прыдумляюць новыя выпрабаванні, а таксама мяняюць схему трасы. У праграме – начныя, камандныя, дзіцячыя забегі, забегі юніёраў, забегі элітных і ўзроставых груп, а таксама забег open-груп, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя.