36 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Расіі і Украіны прымаюць удзел у свяце сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст"-2019", які прайшоў 2-4 жніўня ў Мсціславе. Гасцей чакалі традыцыйныя рыцарскія турніры і забавы, спаборніцтвы лучнікаў, масавыя бітвы, конныя паказы і паказальныя выступленні, майстар-класы па сярэдневяковых танцах, розныя вогненныя і светлавыя шоу, выступленні музычных этна- і фолк-груп.