У Брэсце 28 ліпеня прайшоў фестываль-конкурс кветак "Фарбы Брэста". Для правядзення мерапрыемства задзейнічалі тры пляцоўкі ў горадзе. Кампазіцыі з кветак размясціліся на алеях Парку культуры і адпачынку, набярэжнай ракі Мухавец і ў Гарадскім садзе. Удзельнікамі сталі 127 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Брэста. Асноўная тэматыка афармлення – тысячагоддзе горада.