Як паведаміла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна, падпісана 26 прамых пагадненняў паміж рэгіёнамі. Яшчэ шэраг плануецца падпісаць у час сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. У рабоце знаходзяцца больш за 20 камерцыйных кантрактаў. Так, па выніках пленарнага пасяджэння ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" – кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" і ТАА "MAZ-TASHKENT" падпісалі кантракт на пастаўку 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.
Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, Форум рэгіёнаў стаў гістарычнай падзеяй у адносінах Беларусі і Узбекістана, новай старонкай, якая адкрывае вялікія магчымасці.
Беларуска-ўзбекскія адносіны ўступілі ў якасна новую фазу па ўсім спектры адносін - палітычны дыялог, эканамічнае супрацоўніцтва, культурна-гуманітарныя сувязі, адзначыў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Узбекістана Садык Сафаеў. "Нашы двухбаковыя адносіны не былі б паўнацэннымі без узаемадзеяння паміж парламентамі. Рэсурс парламенцкай дыпламатыі сёння адыгрывае практычна такую ж ролю, як і міжурадавыя адносіны", – сказаў ён.
Раніцай адбыліся плённыя перагаворы ўзбекскай дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, у час якіх агучаны перспектыўныя напрамкі міжпарламенцкага дыялогу. Гэта датычыцца ўдасканалення прававой базы, абмену вопытам работы і, самае галоўнае, парламенцкага кантролю за своечасовым выкананнем дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы лідараў дзвюх краін у 2018 годзе.