Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску

Пленарнае пасяджэнне I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана

Пленарнае пасяджэнне I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана
30 Ліп 2019

Беларусі і Узбекістану неабходна гарманізаваць нацыянальныя гандлёвыя заканадаўствы. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці пленарнага пасяджэння I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

Спікер агучыў шэраг прапаноў па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Так, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў неабходнасць "гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў, рэгулюючых гандлёвыя адносіны, каб выраўнаваць гандлёвыя рэжымы і стварыць камфортныя ўмовы для бізнес-супольнасцей".

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў міжпарламенцкім і міжурадавым камісіям прааналізаваць беларуска-ўзбекістанскую дагаворна-прававую базу (уключае 60 міжнародных дагавораў і пагадненняў), дапоўніць і актуалізаваць яе на працягу 2019 і 2020 гадоў.

"Цяпер краінавыя ўмовы істотна адрозніваюцца адна ад адной, што стрымлівае аб'ёмы ўзаемнага гандлю і інвестыцый. Парламентам і ўрадам мэтазгодна зняць існуючыя бар'еры," – сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Залогам паспяховага супрацоўніцтва ён назваў інвестыцыі. "Да таго часу, пакуль не будзе вялікіх сумесных кампаній, а лепш – фінансава-прамысловых груп, нашы эканамічныя адносіны не будуць такімі ўстойлівымі, як хацелася б, – лічыць Міхаіл Мясніковіч. – Толькі сумесны бізнес, магчыма і з удзелам кампаній з трэціх краін, можа стаць драйверам актыўнага развіцця".

Спікер канстатаваў, што ў Беларусі і Узбекістана пакуль мала вялікіх сумесных кампаній, а тыя, што ёсць, маюць цяжкасці з-за тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. "Сітуацыю не варта драматызаваць. Над гэтымі пытаннямі трэба сумесна працаваць і дыпламатам, і парламентарыям, і, у першую чаргу, кампаніям. Упэўнены, што ўзаемавыгадныя рашэнні будуць выпрацаваны", – адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён таксама выступіў затое, каб Беларусь і Узбекістан рэалізоўвалі больш інавацыйных праектаў. "Без навукі, даследаванняў, уласных навукова-тэхнічных і адукацыйных праграм немагчыма дабіцца высокай канкурэнтаздольнасці", – рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску
I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько
Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў
У час работы секцыі па пытаннях аграпрамысловага комплексу
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная