Бюст узбекскага паэта Алішэра Навоі адкрылі 29 ліпеня ў Мінску ў час I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Ён устаноўлены ў скверы на вуліцы Свярдлова ў межах вуліц Кірава – Свярдлова – Ульянаўскай.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна, першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Узбекістана Садык Сафаеў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак.