I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прайшоў у Мінску 29-30 ліпеня. Ён адбыўся напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.
Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.
Праграма форуму ўключала тры секцыі: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння стала супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін. На пляцоўках форуму былі падпісаны міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.
Госці і ўдзельнікі форуму азнаёміліся з выстаўкай-кірмашом узбекскіх тавараў. Тэматычныя выстаўкі працавалі і на секцыях. Акрамя таго, у дні форуму ў Мінску адкрылі помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі.