У Мінску на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча 28 ліпеня прайшла экстрэмальная гонка "Гонар". Удзельнікаў чакалі бар'еры, пераноска грузаў, кантаванне пакрышкі, калючы дрот і іншыя перашкоды. Усяго ў гонцы прынялі ўдзел амаль 400 чалавек.