II Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску 21–30 чэрвеня. Яны сталі сапраўды яркай падзеяй спартыўнага года-2019 і пераканаўча паказалі свету: Беларусь гатова прымаць турніры самага высокага ўзроўню. Амаль 4 тысячы атлетаў з 50 краін спаборнічалі ў 15 відах спорту, разыграўшы 200 камплектаў узнагарод.
Беларусы па выніках гульняў увайшлі ў лік лідараў еўрапейскага спорту, заваяваўшы 69 медалёў: 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых. Акрамя таго, два спартсмены – Юрый Шчарбацэвіч (кулявая стральба) і Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я) – атрымалі ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа-2020. У падагульняючым медальным заліку беларуская каманда паднялася на другое месца, уступіўшы толькі зборнай Расіі.
Напал барацьбы за золата, спартыўны азарт і радасць перамог на дамашніх арэнах: лепшыя кадры аб беларускіх чэмпіёнах ІІ Еўрапейскіх гульняў – у фотаальбоме.