У праграму II Еўрапейскіх гульняў увайшлі спаборніцтвы па грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе. Усяго 18 камплектаў медалёў былі разыграны сярод 288 спартсменаў на працягу шасці дзён. Спаборніцтвы праходзілі з 25 па 30 чэрвеня.
Адразу 7 медалёў – 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя – заваявалі беларускія барцы.
У грэка-рымскай барацьбе не было роўных Кірылу Грышчанку (вагавая катэгорыя да 130 кг). У схватцы за серабро ў катэгорыі да 97 кг атрымаў перамогу беларус Аляксандр Грабовік. Паядынак за бронзавы медаль у катэгорыі да 67 кг выйграў Саслан Даураў.
У вольнай барацьбе добры рэзультат паказалі Алі Шабанаў (катэгорыя да 86 кг), які заваяваў другое месца, і Аляксандр Гуштын, які стаў трэцім у катэгорыі да 97 кг.
Прадстаўніцы Беларусі на спаборніцтвах па жаночай барацьбе двойчы сталі лепшымі: Ірына Курачкіна заваявала золата ў катэгорыі да 57 кг, а Васіліса Марзалюк – да 76 кг.