Беларуска тактычна правільна правяла гонку на вяслярным канале ў Заслаўі і знаходзілася ў ліку лідараў з самага пачатку. Венгерка Дора Бодані, якая суправаджала беларуску і рыхтавала фінішны спурт, не змагла апярэдзіць Марыну Літвінчук у канцоўцы гонкі. Бронзавым прызёрам стала Мар'яна Петрусава са Славакіі.