Беларускі жаночы квартэт у складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Марыны Літвінчук заваяваў сярэбраны медаль у байдарцы-чацвёрцы на II Еўрапейскіх гульнях. Апярэдзіць беларусак на дыстанцыі 500 м удалося толькі венгеркам Анне Караш, Дануце Козак, Тамары Чыпес і Эрыцы Медведцкі – 1 мін 41,526 сек. Беларускія спартсменкі ўступілі саперніцам на фінішы больш за адну дзясятую секунды – 1 мін 41,654 сек. Трэцімі сталі польскія вясляркі – 1 мін 42,851 сек.